Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 мая 2024, 16:22

Галоўчанка: СНД прайшла праверку часам і адпавядае ўсім запытам бягучага моманту

24 мая, Ашхабад /Кар. БЕЛТА/. СНД прайшла праверку часам і адпавядае ўсім запытам бягучага моманту. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Ашхабадзе (Туркменістан), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння нашы дзяржавы не могуць не адчуваць наступствы нарастання глабальных крызісных з'яў і фарміравання новага светапарадку. Мы з вамі становімся сведкамі таго, як разбураецца аднапалярны свет, узнікаюць новыя цэнтры сілы, якія выступаюць за фарміраванне шматпалярнага светаўладкавання без перавагі і дамінавання так званых настаўнікаў. Падабаецца гэта некаму або не падабаецца, мы лічым, што гэты працэс ужо неабарачальны. У сувязі з гэтым расце запатрабаванасць саюзаў дзяржаў з агульным культурным і гістарычным фундаментам, агульнымі інтарэсамі, якія датычацца развіцця свайго рэгіёна. Таксама ўзрос запыт на стабільныя, прагназуемыя і раўнапраўныя міждзяржаўныя адносіны. Садружнасць Незалежных Дзяржаў адпавядае ўсім гэтым крытэрыям і, што асабліва важна, прайшла праверку часам", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што фармат СНД дае магчымасць на практыцы захоўваць агульнасць падыходаў да вырашэння эканамічных задач і процідзейнічаць сусветным глабальным выклікам. "Наперакор розным фактарам, націску, постпандэмійным падзеям, песімістычным прагнозам з боку нашых нядобразычліўцаў удалося захаваць адзінства на прасторы Садружнасці і забяспечыць паступальнае развіццё па ўсіх ключавых сацыяльна-эканамічных паказчыках", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі