30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Раман Галоўчанка павіншаваў Алі Асадава з днём нараджэння. "Ваша адданасць азербайджанскаму народу, багацейшы вопыт і прафесіяналізм садзейнічаюць дынамічнаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Азербайджана і росту дабрабыту грамадзян. Стратэгічнае партнёрства Беларусі і Азербайджана, дружба нашых народаў з'яўляюцца надзейнай асновай далейшага развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - адзначыў беларускі прэм'ер-міністр у час тэлефоннай размовы.
Раман Галоўчанка выказаў упэўненасць, што сістэмная работа ўрадаў дзвюх краін будзе і ў далейшым накіравана на паглыбленне і пашырэнне беларуска-азербайджанскіх сувязей, рэалізацыю новых узаемавыгадных праектаў.
Кіраўнік беларускага ўрада пажадаў свайму азербайджанскаму калегу моцнага здароўя, мірнага неба, далейшых дасягненняў на карысць брацкага азербайджанскага народа.-0-