21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка перадаў Прэзідэнту Уганды Ёверы Кагута Мусевені пасланне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Упэўнены ў тым, што сумеснымі намаганнямі мы створым спрыяльную аснову для пераводу беларуска-ўгандыйскіх адносін на новы якасны ўзровень", - гаворыцца ў пасланні.
Кіраўнік дзяржавы разлічвае на працяг асабістых кантактаў з угандыйскім калегам і з задавальненнем гатовы сустрэцца ў Мінску, Кампале або на міжнародных мерапрыемствах, сказана ў тэксце паслання.
Урадавая дэлегацыя на чале з Раманам Галоўчанкам у гэтыя дні знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Угандзе. Адбыліся перагаворы з кіраўніцтвам краіны аб перспектывах супрацоўніцтва. Адзін з актуальных напрамкаў для ўзаемадзеяння - кааперацыя ў сельскай гаспадарцы.-0-