Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 верасня 2022, 14:37

Галоўчанка падвёў вынікі візіту ўрадавай дэлегацыі ў Казань і Уфу

22 верасня, Казань /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падвёў вынікі афіцыйнага візіту ўрадавай дэлегацыі ў Казань і Уфу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Татарстан і Башкортастан - прамыслова развітыя рэгіёны, і ў нас даўнія дзелавыя сувязі. Цяпер трэба было, умоўна кажучы, крыху прарэвізаваць сітуацыю ў сувязі з санкцыйным націскам, неабходнасцю забеспячэння бесперабойнай работы прадпрыемстваў. Таму мы з сабой прывезлі вялікую дзелавую дэлегацыю. Добра ўсе тут знаёмы паміж сабой, не трэба нікога прадстаўляць. Але трэба было зверыць гадзіннікі і прыняць аператыўныя рашэнні па забеспячэнні бесперабойных узаемных паставак і самае галоўнае - нарошчванні аб'ёмаў выпуску прадукцыі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Візіт ужо цяпер можна ацаніць як даволі паспяховы, адзначыў прэм'ер-міністр. "Вялікая колькасць камерцыйных кантрактаў і тут, у Татарстане, і ўчора ў Башкортастане была заключана. Акрамя камерцыйных кантрактаў мы адпрацавалі фактычна задачу паставак на наступны год. Гэта патрэбна для таго, каб кіраўнікі прадпрыемстваў правільна спланавалі сваю вытворчую праграму. У прынцыпе, у нас ужо праблема не столькі ў заказах, колькі ў здольнасці забяспечыць выкананне ўсіх гэтых заказаў, - адзначыў ён. - Таму што, вядома, вялікі попыт на беларускую прадукцыю, у першую чаргу машынабудаўнічую. Тэма імпартазамяшчэння вельмі дарэчы. Напрыклад, нават праводзячы перагаворы з "КАМАЗам", буйнейшым расійскім вытворцам, бачым, што менавіта беларуская прамысловасць з'явілася той выратавальнай камізэлькай і дала магчымасць "КАМАЗу" захоўваць высокія аб'ёмы вытворчасці з пункту гледжання пастаўкі камплектуючых вырабаў беларускай вытворчасці. Адпаведна тут ёсць канкрэтныя прыклады ўзаемадзеяння і інтэграцыйнага імпартазамяшчэння".

"Я ўпэўнены, што кожны кіраўнік беларускіх прадпрыемстваў дадому вязе ў партфелі або кантракты, або грошы, або дакладныя дамоўленасці на наступны год", - канстатаваў Раман Галоўчанка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі