Фота з архіва
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведае з рабочым візітам Алматы (Казахстан) 30-31 студзеня для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Алматы кіраўнік беларускага ўрада сустрэнецца з першым віцэ-прэзідэнтам Ірана Махамадам Рэзой Арэфам, а таксама старшынёй Кабінета Міністраў Кыргызстана - кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Адылбекам Касымаліевым.
Акрамя таго, Раман Галоўчанка прыме ўдзел у лічбавым форуме "Digital Almaty 2025. Industrial Al: тэхналогіі для новай эры" і азнаёміцца з выстаўкай лічбавых праектаў. Форум прысвечаны прарыўным змяненням у прамысловасці і ўплыву штучнага інтэлекту на будучыню глабальнай індустрыі. На міжнароднай пляцоўцы збяруцца дзяржаўныя дзеячы, вядучыя эксперты і прадпрымальнікі для абмеркавання перспектыў інавацыйнага развіцця і лічбавага парадку дня краін ЕАЭС.
Прэм'ер-міністр Беларусі таксама прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім і пашыраным складзе. Паводле інфармацыі прэс-службы ЕЭК, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць макраэканамічную сітуацыю ў дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза і прапановы па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця. Яшчэ адно пытанне на парадку дня - падпісанне пагаднення аб трансгранічным допуску да размяшчэння і абарачэння каштоўных папер на арганізаваных таргах у краінах ЕАЭС. Таксама ўдзельнікі пасяджэння разгледзяць рэзультаты рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаў - членаў ЕАЭС па развіцці чыгуначнай, аўтадарожнай і партовай інфраструктуры, што ўваходзіць у еўразійскія транспартныя калідоры (маршруты).-0-