Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 студзеня 2021, 09:01

Галоўчанка і Мішусцін правядуць перагаворы 26 студзеня ў Маскве

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 26 студзеня сустрэнецца ў Маскве са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе. Перагаворы пройдуць у Доме ўрада Расіі ў вузкім і пашыраным фармаце.

У складзе беларускай урадавай дэлегацыі таксама першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі