Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 жніўня 2021, 09:06

Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі інтэграцыю і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"У развіццё праведзеных 19 жніўня ў Чалпон-Аце ў Кыргызскай Рэспубліцы беларуска-расійскіх перагавораў кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах", - расказалі ў прэс-службе.

Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін удзялілі асаблівую ўвагу тэматыцы паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Таксама закранаўся графік маючых адбыцца кантактаў па ўрадавай лініі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі