Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 лістапада 2020, 20:06

Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі эканоміку і антыкавідныя меры

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абмеркаваў у тэлефоннай размове са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і РФ і антыкавідныя меры, якія прымаюцца ў краінах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Кіраўнікі ўрадаў пацвердзілі гатоўнасць да ўмацавання гандлёва-эканамічных адносін па ўсім спектры супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі закранулі бягучую эпідэміялагічную сітуацыю, абмяняліся думкамі аб мерах, якія прымаюцца ў дзвюх краінах для прадухілення распаўсюджвання COVID-19.

Прэм'ер-міністры таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў на ўрадавым узроўні і парадак дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбудзецца 4 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі