Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 снежня 2022, 10:39

Галоўчанка: дыпламаты павінны дабівацца, каб пазіцыя Беларусі гучала выразна і гучна

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыпламаты павінны дабівацца, каб пазіцыя Беларусі гучала выразна і гучна. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, прадстаўляючы новага міністра замежных спраў Сяргея Алейніка калектыву МЗС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Варта выкарыстоўваць усе даступныя пляцоўкі для давядзення нашай сумленнай пазіцыі па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі. Прычым рабіць гэта эфектыўна: не проста выдаць каментарый недзе, а працаваць актыўна і наступальна. Нягледзячы на тое, што часам нас не хочуць чуць (ці робяць выгляд), вы павінны дабівацца таго, каб пазіцыя Беларусі гучала выразна і гучна. Няхай з намі цяпер не ўсе згаджаюцца, але голас Беларусі павінны чуць і разумець нашы падыходы, якія заўсёды адкрытыя, сумленныя і празрыстыя. Мы не вядзём ні двайных, ні трайных гульняў. Усё, што мы гаворым, і з'яўляецца нашай знешняй палітыкай", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў: як бы ні былі негатыўна настроены ў адносінах да Беларусі асобныя заходнія колы, дыпламат абавязаны напрацоўваць базу замежных кантактаў высокага ўзроўню ў любых умовах. "Гэта і ёсць асноўнае прызначэнне, асабліва для тых, хто працуе за межамі нашай Радзімы. Гэта датычыцца ў першую чаргу пасольстваў і іншых загранустаноў. Якімі б ні былі адносіны ў публічнай плоскасці, дыпламаты абавязаны весці і непублічную перагаворную", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі