
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Беларусі важна правесці Еўразійскі міжурадавы савет на высокім арганізацыйным узроўні, сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час нарады па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства. Відэакаментарый размешчаны ў Telegram-канале ўрада, паведамляе БЕЛТА.
"Для Беларусі, як для "гаспадыні" гэтага мерапрыемства, акрамя змястоўнага боку, важна правесці яго і на высокім арганізацыйным узроўні, уключаючы бесперабойнае вырашэнне ўсіх пытанняў па арганізацыі прыбыцця, ад'езду, транспартнага забеспячэння дэлегацый, іх пражывання і падрыхтоўкі месцаў правядзення мерапрыемстваў", - адзначыў Раман Галоўчанка.
Прэм'ер-міністр лічыць, што Беларусь традыцыйна павінна трымаць высокую планку па правядзенні мерапрыемстваў такога ўзроўню.-0-