Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лютага 2022, 10:01

Галоўчанка: Беларусь і Расія ўмацоўваюць партнёрства і нарошчваюць тавараабарот ва ўмовах санкцый

25 лютага, Нур-Султан /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўмацоўваюць партнёрства і нарошчваюць тавараабарот ва ўмовах санкцый з боку Захаду. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на рабочай сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён адзначыў, што тавараабарот Беларусі і Расіі расце, у 2021-м дасягнуты лепшы рэзультат гандлю за апошнія гады. "І гэта ўсё нягледзячы на няспынныя і ўзмоцненыя санкцыі і іншыя нападкі як на Беларусь, так і на Расію з боку калектыўнага Захаду", - звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

"Вельмі шмат узнікае цяжкасцей, асабліва для Беларусі, якая ўжо даўно адчувае гэты націск. Хачу выказаць удзячнасць за канструктыўны братэрскі падыход да вырашэння складаных пытанняў, асабліва ў гэты перыяд, які, відаць, будзе складаным і для эканомікі Беларусі, і для эканомікі Расіі. Думаю, што будзе не лішнім сінхранізаваць нашы падыходы да антысанкцыйных мерапрыемстваў", - прапанаваў прэм'ер-міністр.

"Тое, як мы рэагуем на санкцыі, з'яўляецца прыкладам паспяховага партнёрства і саюзніцкіх адносін, якія правяраюцца на справе і ўмацоўваюцца ў гэтай няпростай абстаноўцы", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Ён звярнуў увагу, што на ўсходнім флангу НАТА ідзе няспыннае накапленне сіл і сродкаў. "Аб гэтым гаварыў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на аператыўнай нарадзе з ваеннымі. Беларускія Узброеныя Сілы і іншыя воінскія фарміраванні забяспечваюць бяспеку на заходніх рубяжах Саюзнай дзяржавы", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Аб'ём беларуска-расійскага тавараабароту ў 2021 годзе склаў $40,1 млрд, павялічыўшыся да 2020 года на 35 працэнтаў. Экспарт Беларусі ў Расію - $16,4 млрд, павялічыўся на 24,6 працэнта. Расія з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі: на долю РФ у 2021 годзе прыпала 49 працэнтаў вартаснага аб'ёму знешняга гандлю таварамі, 41,1 працэнта экспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі