Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 снежня 2022, 16:01

Галоўчанка аб рэалізацыі інвестпраектаў Беларусі і Расіі: ідзе іх узгадненне і напаўненне

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў журналістам падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта Беларусі па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка нагадаў, што агульная сума, аб якой дамовіліся бакі пры рэалізацыі інвестпраектаў, складае 105 млрд расійскіх рублёў (каля $1,6 млрд па бягучым курсе. - Заўвага БЕЛТА). "Яна сфарміравана для Беларусі. Адпаведны дагавор падпісаны. Цяпер ідзе яго напаўненне і ўзгадненне праектаў", - праінфармаваў прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, ужо ўзгоднены дзевяць пашпартоў праектаў, якія ўключаюць кароткае апісанне праекта, тэрміны яго рэалізацыі, удзельнікаў з беларускага боку і тых, хто будзе зацікаўлены ў прадукцыі, створанай у рамках праекта, з расійскага боку. "Гэта значыць мы адразу замацоўваем вытворцу і спажыўца", - адзначыў кіраўнік урада.

Ён растлумачыў, што беларускі бок пакуль не звяртаецца за пэўнымі сумамі, а будзе рабіць гэта па меры ўзнікнення неабходнасці аплачваць канкрэтныя абсталяванне, матэрыялы і г.д.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі