Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 ліпеня 2021, 11:04

Гайдукевіч: знешняе фінансаванне каляпалітычных працэсаў у Беларусі неабходна ліквідаваць

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешняе фінансаванне каляпалітычных працэсаў у Беларусі неабходна ліквідаваць. Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Я хачу, каб усё, што звязана з любым фінансаваннем каля палітыкі (не толькі палітыкі), памерла ў краіне, каб гэтага не было. Ні капейкі, ні цэнта", - падкрэсліў Алег Гайдукевіч.

Паводле яго слоў, знешняе фінансаванне палітычных працэсаў разбурае дзяржаву. Некаторы час гэта можа быць непрыкметна або ствараць эфект плюралізму меркаванняў, але ў ключавыя моманты гісторыі гэта ўдар па краіне. "Больш мы гэтага дазваляць не павінны: пладзіць нягоднікаў, якія дзесяцігоддзямі нідзе не працуюць, жывуць за кошт гэтага і адстойваюць не Беларусь, яны адстойваюць тых, хто іх фінансуе", - перакананы дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі