Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2023, 14:57

Гайдукевіч пра візіт Байдэна ў Кіеў: ні адной заявы аб міры не было, толькі аб пастаўках зброі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканская палітыка вядзе да краху Еўропы, заявіў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, каменціруючы візіт Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ва Украіну.

"Прыляцеў Байдэн у Кіеў, і ні адной заявы аб міры ім зроблена не было. Калі б Байдэн хацеў міру сёння ў Кіеве, ён бы, прыляцеўшы і сустрэўшыся з Зяленскім, сказаў: заўтра ці нават сёння павінны пачацца перагаворы. Хопіць гінуць украінцам. Колькі за гэты год загінула ўкраінцаў дзеля таго, каб інтарэсы Амерыкі былі вышэй за ўсё ў свеце? Але што ж мы пачулі ад яго? Мы - малайцы, мы пастаўляем зброю. Мы прадоўжым яе пастаўляць. А другое, што ён гаворыць Зяленскаму? Ён дае яму каманду фактычна, паказваючы, што Зяленскі - несамастойны Прэзідэнт. Прадаўжай вайну да апошняга ўкраінца. Ён так фактычна і гаворыць. А далей ён гаворыць Еўропе, як гаспадар Еўрапейскага саюза. Дзе самастойнасць Еўропы? Яны павінны былі ўжо яго выкінуць за шкірку з Кіева і з Варшавы, у тым ліку. Таму што ён хоча, каб уся Еўропа палала", - сказаў Алег Гайдукевіч.

Дэпутат падкрэсліў: калі б еўрапейскія лідары слухалі Прэзідэнта Беларусі - быў бы мір. "Таму што наш Прэзідэнт сказаў: сядзьце за стол перагавораў. Гэта наш еўрапейскі кантынент. Мы тут усе жывём. Мы павінны быць усе зацікаўлены, каб не лілася кроў, каб не было тут вайны, - звярнуў увагу ён. - А сёння мы ў Кіеве ўбачылі тое, што не толькі Украіна несамастойная, а ўся Еўропа несамастойная. Таму што далей Байдэн паедзе ў Варшаву і будзе там вучыць еўрапейскіх лідараў, каб яны ўсё, што маюць, аддавалі на вайну. А будзе яшчэ горш. Яны аддадуць усё сваё ўзбраенне, танкі, а потым будуць у амерыканцаў купляць за свае грошы і грошы падаткаплацельшчыкаў новую зброю, новыя танкі, газ, нафту - усё браць у Амерыкі. Дык куды гэта палітыка вядзе? Яна вядзе да краху Еўропы. Таму мы прадоўжым сваю міралюбівую палітыку. Усё, што мы робім, умацоўваючы армію, Узброеныя Сілы, - усё накіравана на тое, каб не было вайны, каб мы былі моцнымі, каб яны бачылі, што нас закранаць нельга".

Алег Гайдукевіч адзначыў, наколькі актуальным было інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі замежным СМІ. "Наш Прэзідэнт усё там сказаў. Калі б чулі яго, калі б дазволілі еўрапейцам паслухаць праўду, якую гаворыць Лукашэнка, - хутчэй бы мір настаў. А ЗША не патрэбны мір. Яны хочуць, каб Еўропа палала дзясяткі гадоў, а яны ў гэты час абагачаліся, - сказаў дэпутат. - У міры зацікаўлены мы, хто тут жыве, - Беларусь, Расія. І Еўропа, хацелася б, каб была зацікаўлена. Простыя еўрапейцы хочуць міру. Бяда ў тым, што еўрапейскія эліты несамастойныя і не могуць прыняць правільнае рашэнне. А правільнае рашэнне - гэта мір, перагаворы і ніякай вайны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі