Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лютага 2019, 12:28

Еўракамісар Этынгер 17-18 лютага наведае Беларусь

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Еўрапейскі камісар па бюджэце і чалавечых рэсурсах Гюнтэр Этынгер 17-18 лютага з рабочым візітам наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА

Прадугледжаны сустрэчы Гюнтэра Этынгера з прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам і намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам. Плануецца, што будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні развіцця палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва па лініі Беларусь - ЕС, а таксама ўзаемадзеяння ў фінансавай і мытнай сферах.

Афіцыйная праграма візіту еўракамісара пачнецца з цырымоніі ўскладання вянка да манумента Перамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі