
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Руслан Есін 27 ліпеня сустрэўся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі, кіраўніком групы міжпарламенцкай дружбы "Японія - Беларусь" Хіраміці Ватанабэ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Японіі.
Пасол падзякаваў японскаму парламентарыю за шматгадовую дзейнасць па пашырэнні двухбаковага міжпарламенцкага дыялогу, а таксама ўзаемадзеянне ў сферах гандлю, культуры, спорту і маладзёжнага абмену.
"Дыпламат заклікаў японскі бок не падкладаць беларусам санкцыйную атруту і глядзець на Беларусь сваімі, а не чужымі вачамі", - адзначылі ў пасольстве нашай дзяржавы.
Са свайго боку парламентарый высока ацаніў дзейнасць беларускага пасольства па развіцці двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і рэалізацыі шэрага сумесных праектаў.-0-