Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 мая 2019, 16:13

Ертысбаеў: у Казахстана няма і не будзе альтэрнатывы еўразійскай інтэграцыі

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Казахстан цвёрда прыхільны да развіцця еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас абсалютна не было, няма і не будзе альтэрнатывы еўразійскай інтэграцыі. Стратэгічнае змяненне ў падыходах да Еўразійскага саюза немагчыма, - падкрэсліў дыпламат. - Мы ішлі і будзем ісці па гэтым шляху. Мы будзем пашыраць, выводзіць на новы якасны ўзровень Еўразійскі саюз. Ён будзе прывабным не толькі для былых рэспублік Савецкага Саюза".

Ермухамет Ертысбаеў нагадаў, што ў канцы мая Нур-Султан прыме юбілейны саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Падрабязнасці правядзення форуму пасол мае намер абмеркаваць на хуткай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. "Што датычыцца Беларусі, у нас тавараабарот - амаль мільярд долараў, таму што свабодны ператок капіталаў, уласнасці, тавараў, нават рабочай сілы. Гэта вельмі выгадна", - адзначыў пасол.

Дыпламат звярнуў увагу, што з аптымізмам глядзіць на далейшае развіццё ЕАЭС, і гэта не дзяжурныя фразы. Пасол успомніў сваю работу ў Грузіі. Паводле яго слоў, наяўнасць усемагчымых тарыфаў і пошлін да гэтага часу перашкаджае пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з гэтай краінай. "Таму ў нас няма альтэрнатывы Еўразійскаму саюзу, - рэзюмаваў Ермухамет Ертысбаеў. - Мы жывём у 21-м стагоддзі, калі дзяржава, замкнёная ў сваёй нацыянальнай шкарлупіне, - гэта ўжо мінулае".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі