Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2021, 16:12

Эксперты ўзгаднілі праект палажэння аб маладзёжнай сталіцы СНД

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў узгаднілі праект палажэння аб міжнародным праекце "Маладзёжная сталіца СНД". Дакумент вырашана ўнесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета кіраўнікоў урадаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні экспертнай групы, якое прайшло сёння па відэа-канферэнц-сувязі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД і Выканаўчага камітэта Садружнасці. Эксперты разгледзелі і дапрацавалі праект палажэння з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі ад дзяржаў.

Мэта міжнароднага праекта "Маладзёжная сталіца СНД" - актывізацыя ўзаемадзеяння дзяржаў па стварэнні ўмоў для развіцця патэнцыялу моладзі і маладзёжнай інфраструктуры як значных фактараў устойлівага развіцця. Прадугледжваецца, што праект будзе рэалізоўвацца па чарзе ў краінах Садружнасці ў парадку рускага алфавіта назваў дзяржаў. Пры гэтым асноўнымі крытэрыямі адбору маладзёжнай сталіцы будуць наяўнасць у гарадской адміністрацыі і грамадскіх структур, уключаных у маладзёжную палітыку, агульнапрымянімага вопыту работы ў гэтай сферы, маладзёжных грамадскіх ініцыятыў, перадумоў да міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва, развітае культурнае жыццё і неабходная інфраструктура.

Маладзёжная сталіца СНД атрымае магчымасць прыняць на сваёй тэрыторыі пасяджэнне Савета па справах моладзі і Форум маладзёжных грамадскіх арганізацый дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі