29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні гуманітарнай тэматыкі 2024, 2025 і 2026 гадоў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбылося ў штаб-кватэры СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Выканаўчага камітэта СНД і Каардынацыйнага савета міжнароднага саюза "Садружнасць грамадскіх арганізацый ветэранаў (пенсіянераў) Незалежных Дзяржаў".
Ключавым пытаннем стала абмеркаванне прапановы Савета Міжпарламенцкай асамблеі аб аб'яўленні 2025 года ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Годам 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - Годам міру і адзінства ў барацьбе з нацызмам.
Падчас сустрэчы эксперты ўзгаднілі праекты рашэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб аб'яўленні ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2024 года Годам валанцёрскага руху, 2025 года - Годам 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне - Годам міру і адзінства ў барацьбе з нацызмам, 2026 года - Годам аховы здароўя. Матэрыялы пасяджэння экспертнай групы вырашана накіраваць у краіны СНД для ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.-0-