Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 студзеня 2021, 12:22

Эксперты: Усебеларускі народны сход - праяўленне прамой і непасрэднай дэмакратыі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход - праяўленне самай прамой і непасрэднай дэмакратыі. Такім меркаваннем з газетай "СБ. Беларусь сегодня" падзяліўся прафесар БДУ, доктар эканамічных навук Валерый Байнёў.

"Трэба добра разумець, што на Захадзе сапраўднай дэмакратыі даўно няма. Злучаныя Штаты наглядна паказваюць усяму свету гэта, ператварыўшыся з апоры дэмакратыі ў апору таталітарызму. І ўсе нашы ўцекачы, паехаўшы на Захад, зразумела, прымаюць заходнія правілы гульні. Там улада алігархіі, звышвялікага капіталу. Пры гэтым супералігархічныя структуры зусім не церпяць краіны, у якіх яшчэ засталася дэмакратыя, - упэўнены прафесар. - Усебеларускі народны сход - якраз праяўленне самай прамой і непасрэднай дэмакратыі. Не дзіўна, што нашы ўцекачы на Захадзе адразу "пераабуваюцца" і пачынаюць весці атаку на сапраўдную дэмакратыю, сапраўднае народаўладдзе, непрымальнае для буйнога капіталу. Па сутнасці, спробы дыскрэдытацыі УНС - гэта палітычны заказ на знішчэнне народаўладдзя на планеце".

Старшыня наглядальнага савета Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый Вадзім Баравік нагадаў, што Усебеларускі народны сход - гэта абмеркаванне важных вех развіцця нашай краіны. "Гэта форма прымяняецца ўжо на працягу дзесяцігоддзяў. І тыя, хто сёння выступае супраць правядзення такога сходу, у першую чаргу выступаюць супраць сацыяльнай стабільнасці і грамадскага дыялогу ў беларускім грамадстве. Іх гэта не задавольвае, яны не гатовы садзіцца за стол перагавораў. Калі чалавек пражывае на тэрыторыі іншай дзяржавы, атрымлівае падтрымку ад яе палітыкаў і сілавых структур, яго меркаванне ў любым выпадку будзе ангажыраваным. І ў першую чаргу яно будзе супадаць з інтарэсамі той краіны, якая яго фінансуе", - падкрэсліў палітолаг.

Старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Ягор Макарэвіч у сваю чаргу лічыць, што лавіна крытыканства вакол УНС яшчэ раз пацвярджае яго надзвычайную значнасць. "Падзеі сёння вакол Усебеларускага народнага сходу, спробы яго дыскрэдытацыі асобамі беларускага пратэсту, якія знаходзяцца за мяжой, яшчэ раз пацвярджаюць той факт, што ўсенародны форум сапраўды з'яўляецца знакавай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці нашай дзяржавыы - як з пункту гледжання тых пытанняў, якія будуць вынесены на яго абмеркаванне, так і з пазіцыі вызначэння стратэгіі і тактыкі развіцця нашай дзяржавы", - рэзюмаваў малады парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі