Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 верасня 2021, 19:16

Эксперты Беларусі і Расіі прэзентавалі даклад на тэму паглыблення інтэграцыі дзвюх краін

10 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Эксперты Беларусі і Расіі падрыхтавалі аналітычны даклад "Час стратэгічных рашэнняў. Расійска-беларускае супрацоўніцтва". Яго прэзентацыя адбылася сёння ў час відэамоста паміж Масквой і Мінскам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аўтарамі даклада сталі больш за 50 вядучых вучоных, экспертаў, рэктары ўніверсітэтаў, палітыкі дзвюх краін. "Шэраг тэзісаў даклада пераклікаецца з тымі палажэннямі, якія былі агучаны ўчора на прэс-канферэнцыі прэзідэнтамі Беларусі і Расіі", - сказаў адзін з яго аўтараў прарэктар расійскага Дзяржаўнага акадэмічнага ўніверсітэта гуманітарных навук галоўны рэдактар аналітычнага партала "Еўразія. Эксперт" Вячаслаў Сутырын.

"Адна з ключавых высноў і рэкамендацый - неабходнасць пераходу да рэальнай эканамічнай інтэграцыі Расіі і Беларусі і прыняцце да канца гэтага года саюзных праграм і адпаведных міжурадавых пагадненняў, забеспячэнне нарматыўна-прававой базы для іх выканання", - адзначыў Вячаслаў Сутырын.

Дырэктар Інстытута Еўропы Расійскай акадэміі навук старшыня Асацыяцыі знешнепалітычных даследаванняў імя А.А. Грамыкі Аляксей Грамыка дадаў, што даклад падрыхтаваны па выніках правядзення 12 экспертных анлайн-семінараў. У ім прапанаваны рэкамендацыі адносна будучыні расійска-беларускіх адносін, уключаючы тэмы знешняй і ўнутранай палітыкі, бяспекі, эканомікі, гуманітарнага супрацоўніцтва, перспектыў шматбаковых інтэграцыйных праектаў на постсавецкай прасторы.

Тэкст даклада апублікаваны на сайтах Асацыяцыі знешнепалітычных даследаванняў імя А.А. Грамыкі і Інстытута краін Еўропы РАН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі