ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 верасня 2021, 12:59

Эксперты аб перагаворах Лукашэнкі і Пуціна: узаемавыгадныя дамоўленасці і лепшы адказ на націск Захаду

Фота з архіва
Фота з архіва

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспертная супольнасць актыўна абмяркоўвае вынікі сямігадзіннай сустрэчы прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве, на якой былі ўзгоднены ўсе 28 саюзных праграм, а таксама дасягнуты іншыя важныя дамоўленасці ў розных сферах двухбаковых адносін. БЕЛТА зрабіла падборку яркіх выказванняў аналітыкаў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч лічыць, што ўзгадненне саюзных праграм, дамоўленасці наконт газу і ўсе астатнія важныя вынікі сустрэчы - гэта лепшы адказ тым, хто ўсё яшчэ спадзяецца, што санкцыі і націск - тыя інструменты, якія прымусяць стаць на калені Беларусь або Расію.

"Чытаеш пра санкцыі, потым бярэш карту свету або глобус і глядзіш, што такое Беларусь і Расія разам. Чыноўнікі Літвы, гляньце глобус! Саюз Беларусі і Расіі ўмацоўвае дзяржаўнасць і суверэнітэт і Расіі, і Беларусі! Робіць нас мацнейшымі, - эмацыянальна адзначыў парламентарый. - Аднапалярны свет рухнуў. Ён пачаў разбурацца яшчэ ў Сірыі, потым - Афганістан. Ну, а Беларусь - гэта крах палітыкі Захаду па насільным змяненні палітычнай сістэмы ў Еўропе. Не атрымалася і не атрымаецца! Геапалітычная рэальнасць зусім іншая. Таму санкцыі і націск ні да чаго не прывядуць ні ў Расіі, ні ў Беларусі. І перагаворы будуць, і дагаворвацца будуць з намі".

Алег Гайдукевіч упэўнены, што шлях у нас адзін - быць моцнымі, развіваць эканоміку, мадэрнізаваць палітычную сістэму, абараняць нацыянальныя інтарэсы. "А ўчарашнія перагаворы і дамоўленасці - безумоўна, вялікі крок наперад, крок, які зробіць мацнейшым і наш саюз, і нашы дзяржавы", - заявіў ён.

Палітолаг Пётр Пятроўскі звярнуў увагу на тое, што ўчора ў Маскве былі агучаны прынцыпы далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

"Масквой прыняты доўга прапаноўваемы Мінскам ступеньчаты падыход "спачатку сацыяльна-эканамічны базіс, а пасля палітычная надбудова". Нагадаю, раней расійскі бок настойваў на пакетнай інтэграцыі ва ўсіх сферах. Менавіта гэта заяўляў Дзмітрый Мядзведзеў у снежні 2018 года на саюзным Саўміне. Пры гэтым беларускі бок пагадзіўся з расійскім у выкарыстанні фундаментальна-метадалагічнага падыходу, які закранае самі асновы. Да гэтага Мінск прапаноўваў кропкавыя, дырэктыўныя формы вырашэння ўзнікаючых праблем, - адзначыў аналітык. - Задачай нумар 1 выступае фарміраванне адзінай макраэканамічнай палітыкі, заснаванай на адзіных для дзвюх краін прынцыпах. Адсюль прапануецца і адзіная грашова-крэдытная, фінансавая, сацыяльная, працоўная, падатковая палітыкі. Апошняя найбольш цікавая, паколькі ад яе інтэграцыі ў свой час адмовіліся нават краіны ЕС. Анансаваная Пуціным формула інтэграцыі сведчыць, што бакі згодны ўніфікаваць толькі ўскосныя падаткі. Інтэграцыя прамых падаткаў аказалася складанай, што і нядзіўна. Бо структура эканомік, сістэмы кіравання і размеркавання збораў унутры дзвюх краін несупастаўляльныя. Асобным радком стаіць анансаванае стварэнне адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў, а таксама электраэнергіі".

Пётр Пятроўскі лічыць, што агульная структура праграм, стратэгія і аб'яўленыя тэрміны іх выканання (да пачатку 2024 года) сведчаць, што для Расіі яны адыгрываюць ролю палігона і адной з прыступак для перагавораў у ЕАЭС па стварэнні адзіных рынкаў нафты, газу, электраэнергіі, транспарту, фінансаў.

"Рэалізацыя 28 праграм у рамках Саюзнай дзяржавы ўзмоцніць пазіцыі Масквы па пашырэнні гэтай схемы ў рамках усяго ЕАЭС. У Крамлі разумеюць, што калі такім складаным перагаворшчыкам аказаўся Мінск, то Бішкек, Ерэван, Нур-Султан разам узятыя будуць яшчэ больш складанымі. Вывад беларускага кейса з ЕАЭС у двухбаковы фармат і апрабаванне на ім праграм дае надзею Маскве, што астатніх членаў ЕАЭС будзе лягчэй схіліць на падпісанне дагавора на сваіх умовах. Хоць Нур-Султан мае ўласную энергетычную падушку і будзе мець у рамках ЕАЭС яшчэ больш уласных умоў, чым Мінск. Таму чакаем 2024 года", - падкрэсліў палітолаг.

Палітолаг Аляксей Дзермант па выніках сустрэчы прэзідэнтаў падкрэсліў, што інтэграцыі дзвюх краін дадзены магутны імпульс.

"Выдатныя навіны з Масквы. Саюзная інтэграцыя атрымала сур'ёзны імпульс. Спроба згарнуць уладу ў Мінску з боку Захаду прадказальна прывяла да яшчэ больш цеснага збліжэння Беларусі і Расіі. Еўрапейскі саюз добра адфутболілі па тэме мігрантаў. І цалкам відавочна, каго ў Крамлі лічаць сапраўдным суверэнам у Беларусі. Лукашэнка. А чаму лічаць? Таму што не пахіснуўся і поўнасцю кантралюе сітуацыю ў краіне, - упэўнены эксперт. - Учора Пуцін заўважыў, што беларусы - складаныя перагаворшчыкі. Думаю, з гэтым пагодзяцца ўсе, хто з беларусамі працаваў. Усякія хітрыкі, націск тут не працуюць. Але калі сумленна дагаворваемся, то тады справа пойдзе. У Расіі ёсць свае нацыянальныя інтарэсы, у Беларусі свае. Стварэнне саюза - гэта шлях узгаднення гэтых інтарэсаў, пошуку кампрамісу і ўсведамленне інтарэсу саюзнага. І ў нас гэта атрымліваецца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі