ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 сакавіка 2022, 16:25

Эксперт: краіны Захаду з-за сваіх санкцый нясуць эканамічныя страты

Віктар Саевіч. Фота  СТБ
Віктар Саевіч. Фота СТБ

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Захаду з-за сваіх санкцый нясуць эканамічныя страты, будзе спад па многіх галінах. Такое меркаванне выказаў БЕЛТА эканаміст, магістр палітычных навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Віктар Саевіч.

Каменціруючы ўводзімыя Захадам санкцыі, эксперт адзначыў, што ад гэтага пацерпяць усе бакі. "Цяпер трэба рабіць упор на ўнутраную вытворчасць, на тыя галіны, якія неабходны для выжывання і эфектыўнага развіцця, - рэальны сектар эканомікі. Мы павінны арыентавацца ў першую чаргу на ўласныя сілы. Захад спрабуе задушыць нас эканамічна, але ў яго нічога не атрымаецца. Яны самі пачнуць рассыпацца, і гэта ўжо адбываецца", - сказаў Віктар Саевіч.

Ён падкрэсліў, што заходнія краіны таксама нясуць эканамічныя страты. "У іх не будзе таннай сыравіны, адбудзецца спад па многіх напрамках, многія галіны згорнуцца", - прагназуе эканаміст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі