Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 красавіка 2024, 09:01

Эканоміка і бяспека. Пуцін заявіў аб паспяховым развіцці адносін паміж Расіяй і Беларуссю

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта Расіі - БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта Расіі - БЕЛТА
12 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін заявіў аб паспяховым развіцці адносін паміж Расіяй і Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам ёсць пра што пагаварыць. Я маю на ўвазе нашы эканамічныя адносіны. Яны развіваюцца, і развіваюцца паспяхова. Прадэманстравалі ў мінулым годзе добрыя тэмпы росту эканомікі, і цяпер усё на ўздыме, - сказаў расійскі лідар. - Дыверсіфікацыя развіваецца, кааперацыя расце, узаемная дапаўняльнасць. Усё, увогуле, на ўздыме. І гэтаму вельмі рады".

На перагаворах у Крамлі ўзнімаліся і пытанні бяспекі, у тым ліку на заходніх граніцах Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі