Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лістапада 2018, 13:07

Егіпет высока ацэньвае ўзровень палітычных адносін з Беларуссю - Алі Абдэль Аль Саед

15 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Егіпет высока ацэньвае ўзровень палітычных адносін з Беларуссю. Аб гэтым журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта Алі Абдэль Аль Саед па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Ён сказаў, што ў час праведзенай сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы былі абмеркаваны ўсе магчымасці і пытанні, якія датычацца Беларусі і Егіпта, у палітычнай і эканамічнай галінах. На думку егіпецкага боку, цяпер дасягнуты вельмі высокі ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю.

Алі Абдэль Аль Саед таксама паведаміў, што сёння было падпісана беларуска-егіпецкае міжпарламенцкае пагадненне аб супрацоўніцтве. Ён звярнуў увагу на важнасць таго, што ў парламенце Егіпта створана група дружбы з Беларуссю, якая будзе развіваць двухбаковае супрацоўніцтва.

Высокі госць лічыць, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў студзені 2017 года даў вельмі моцны імпульс развіццю двухбаковых адносін. У 2019 годзе плануецца візіт у адказ Абдэля Фатаха Аль Сісі. "Паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў склаліся вельмі цесныя і дружалюбныя адносіны", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі