Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 снежня 2019, 15:56

Дзяржсакратар ЗША 4 студзеня наведае з візітам Беларусь

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочы візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

"Так, мы вядзём падрыхтоўку такога мерапрыемства ў кантакце з амерыканскім бокам. Рабочы візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня 2020 года", - сказаў Анатоль Глаз.

У МЗС удакладнілі, што праграмай візіту прадугледжаны перагаворы Майкла Пампеа на вышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. "Чакаецца, што будзе абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і тэматыка рэгіянальнай бяспекі", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі