Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лютага 2021, 18:48

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі і пасол Расіі абмеркавалі тэму міжнароднай бяспекі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч 25 лютага сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

"На сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўны парадак дня ўзаемадзеяння ў сферы міжнароднай бяспекі", - адзначылі ў ведамстве.

Бакі пацвердзілі прыхільнасць да курсу стратэгічнага партнёрства, умацавання кантактаў і развіцця сумесных праектаў у сферы абароны і праваахоўнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі