Фота з архіва
15 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзярждума Расіі 15 ліпеня на пленарным пасяджэнні ратыфікавала пратакол аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Беларуссю і РФ аб роўных правах грамадзян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гэты пратакол быў падпісаны ў Маскве 13 сакавіка 2025 года, ён накіраваны на ўдасканаленне асобных палажэнняў дагавора аб роўных правах грамадзян. У прыватнасці, пратаколам прадугледжана дапаўненне артыкула 1 дагавора палажэннем аб тым, што грамадзяне аднаго боку, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі другога боку, маюць права выбіраць і быць выбранымі ў органы мясцовага самакіравання.
Пратакол уступіць у сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.-0-