15 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзярждума Расіі сёння на пленарным пасяджэнні ратыфікавала два беларуска-расійскія міжурадавыя дакументы. Інфармацыя аб гэтым апублікавана ў базе даных ніжняй палаты расійскага парламента, паведамляе БЕЛТА.
Першы дакумент - пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб змяненні ўмоў асобных расійска-беларускіх міжурадавых пагадненняў. Другі - пратакол нумар 2 аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні ўраду Рэспублікі Беларусь дзяржаўнага фінансавага крэдыту ад 6 кастрычніка 2021 года.
Абодва дакументы былі падпісаны ў Маскве 14 сакавіка 2022 года. Іх ратыфікацыя праходзіла ў Дзярждуме ў закрытым рэжыме.-0-