Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 студзеня 2020, 11:59

Дзярждэпартамент ЗША анансаваў візіт Пампеа ў Беларусь

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзярждэпартамент ЗША на сваім сайце анансаваў візіт у Беларусь 1 лютага дзяржаўнага сакратара Майкла Пампеа, паведамляе БЕЛТА.

Паездка Майкла Пампеа прадоўжыцца з 29 студзеня па 4 лютага. Дзяржсакратар ЗША спачатку адправіцца ў Лондан, а пазней у Кіеў. Пасля наведвання Мінска запланаваны візіт у сталіцу Казахстана Нур-Султан і сталіцу Узбекістана Ташкент. У Ташкенце Майкл Пампеа прыме ўдзел у нарадзе з міністрамі замежных спраў Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

Як паведамлялася, рабочы візіт Майкла Пампеа ў Беларусь планаваўся на 4 студзеня, але быў перанесены на 1 лютага ў сувязі з сітуацыяй вакол пасольства ЗША ў Іраку і далейшымі падзеямі. Былі прадугледжаны перагаворы на вышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. Бакі мелі намер абмеркаваць увесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальную бяспеку.

Уладзімір Макей і Майкл Пампеа 6 студзеня правялі тэлефонную размову. У час гутаркі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША растлумачыў прычыны пераносу тэрміну свайго візіту ў Беларусь. З беларускага боку была пацверджана гатоўнасць прыняць Дзяржаўнага сакратара ЗША з візітам ва ўзаемапрымальныя даты, адзначана важнасць адкрытага абмену думкамі па пытаннях развіцця двухбаковых адносін, сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі