Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 красавіка 2022, 17:45

Дзяржава без ідэалогіі нежыццяздольная. Эксперт аб навязванні каштоўнасцей у краінах Балтыі і Украіне

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злучаныя Штаты Амерыкі прывілі насельніцтву краін Балтыі і Украіне крымінальна-нацысцкую ідэалогію. Такі пункт гледжання карэспандэнту БЕЛТА выказаў літоўскі палітык і журналіст Альгірдас Палецкіс.

"Прычын для праяўлення ў Прыбалтыцы і Заходняй Украіне антысавецкіх настрояў было некалькі. Калі мы возьмем нашых паўночных суседзяў - Эстонію і Латвію, то там было зразумела, што на іх быў вельмі моцны гістарычны ўплыў Германіі і Скандынавіі. Таму яны прывыклі да знешняга кіравання, якое ў 1990-я гады перайшло да ЗША, адкуль прыехалі ўсе збеглыя ад суда калабарацыяністы і прывезлі падпудраны, трохі ўпрыгожаны нацызм", - сказаў Альгірдас Палецкіс.

Ён дадаў, што ў Літве гэты працэс праходзіў крыху інакш. "У нас не было такога моцнага скандынаўскага або германскага ўплыву. Мы больш звязаны з Польшчай. Успомніць тое ж ВКЛ. Большая частка насельніцтва там была рускамоўнай. Але мы вельмі рана падпалі пад уплыў Варшавы, і ад суверэннасці Літвы там нічога не засталося ўжо прыкладна ў XVI стагоддзі. Польшча аказвала на нас вялікі ўплыў. Гэта гістарычны сапернік Расіі, які прэтэндаваў на тыя ж славянскія землі. Але ў Расіі больш арганічна і натуральна атрымалася аб'яднаць славян. Таму ў Польшчы прэтэнзіі да гэтай дзяржавы", - расказаў палітык.

Паводле яго слоў, уплыў Захаду хутка распаўсюдзіўся ў краінах Балтыі, таму што там знаходзяцца дзяржавы з невялікімі тэрыторыямі. "У нас, у Літве, няма і трох мільёнаў насельніцтва. Для ЗША з пасольства ў Вільнюсе або Рызе было вельмі лёгка ўплываць на краіны Балтыі. З Украінай або Казахстанам было складаней, таму што гэта краіны з вялікай тэрыторыяй. Вось, дарэчы, у Грузіі таксама хутка распаўсюдзіўся ўплыў Захаду", - пракаменціраваў Альгірдас Палецкіс.

Акрамя таго, у Расіі была складаная эканамічная і палітычная абстаноўка, таму яна не магла нічога проціпаставіць уплыву Захаду. "Першыя дзесяць гадоў пасля развалу СССР Расія пакінула ідэалагічную работу на гэтых тэрыторыях. А дзяржава без ідэалогіі нежыццяздольная. А нам прывілі гэту нацыяналістычную, крымінальна-нацысцкую ідэалогію", - рэзюмаваў палітык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі