Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 чэрвеня 2021, 17:43

Дзямідаў: людзі з трывогай і неразуменнем успрымаюць негатыў, які выліваецца на нашу краіну

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Людзі з трывогай і неразуменнем успрымаюць той негатыў, які выліваецца на нашу краіну. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся член Савета Рэспублікі, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў, каменціруючы зварот дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў да міжнароднай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі.

"Сёння наш Наваполацк, яго жыхары, працоўныя калектывы з трывогай і неразуменнем успрымаюць той негатыў, які выліваецца на нашу краіну. Акрамя абсалютна неабгрунтаванага і нічым не справакаванага аднаўлення эканамічных санкцый з боку ЗША адносна шэрага прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім", у тым ліку і ААТ "Нафтан", мы сутыкаемся са спробамі падарваць любыя кантакты і праекты з нашымі заходнімі партнёрамі. З многімі з іх мы эфектыўна супрацоўнічалі ў розных сферах, рэалізуючы цікавыя, запатрабаваныя і карысныя для людзей праекты ў галіне культуры, адукацыі, грамадскага транспарту, клімату, інклюзіі і многіх іншых. На гэты час большасць з іх прыпынена. Такім чынам, наша партнёрства, наша дружба, а самае галоўнае інтарэсы людзей сталі заложнікамі агрэсіўнага, прадузятага, высакамернага навязвання свайго парадку з боку шэрага заходніх урадаў", - адзначыў сенатар.

Ён упэўнены, што ў гэтай сітуацыі размова ідзе не пра выбудоўванне раўнапраўных партнёрскіх адносін, а пра чарговую спробу каланізаваць і падпарадкаваць сваёй волі наш народ, заняць нашу тэрыторыю для рэалізацыі сваіх мэт.

"Гэта, на мой погляд, чарговы глабальны "крыжовы паход" пад выглядам барацьбы за дэмакратычныя каштоўнасці. Дарэчы, папярэднія таксама вяліся па ўсім свеце пад сцягамі асветніцтва і хрысціянізацыі "дзікіх" народаў Усходу, Афрыкі, Амерыкі, Кітая, Індыі і многіх іншых, чые назвы нават не захаваліся. Ніколі Захад не ўкладваў рэсурсы для падпарадкавання сваёй волі іншых краін з мэтай зрбіць дабро і павысіць узровень дабрабыту мясцовых жыхароў. Усё заўсёды адбывалася роўна наадварот, - заявіў Дзмітрый Дзямідаў. - Мяняюцца часы, мяняюцца тэхналогіі і метады падаўлення, а прынцыпы, мэты і задачы застаюцца ўсё тыя ж. Да чаго гэта прывяло гэтыя народы, мы ўсе ведаем і памятаем. Гэтак жа памятаем, як на гэта рэагавалі нашы продкі ва ўсе часы. З якой стойкасцю яны захоўвалі свае ўстоі, свае традыцыі, свае землі, сваю свабоду і незалежнасць. Гэтак жа будзе і ў далейшым. Таму дэпутацкі корпус горада адназначна падтрымаў зварот дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі да сусветнай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі