Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лютага 2022, 20:12

Дзермант расказаў, якія змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю лічыць найбольш важнымі

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На думку палітолага Аляксея Дзерманта, самыя важныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, якія вынесены на рэферэндум, датычацца карэкціроўкі палітычнай сістэмы, паведамляе БЕЛТА.

"Прапануецца сфарміраваць новы канстытуцыйны орган - Усебеларускі народны сход. Ён павінен стабілізаваць у выпадку непрадбачаных сітуацый краіну, стварыць умовы для таго, каб курс нельга было змяніць у выніку каляровых рэвалюцый, паліттэхналогій. Гэта, па сутнасці, якар нашай дзяржавы на выпадак самых непрадбачаных сітуацый. Акрамя таго, УНС - элемент народаўладдзя, які дае зваротную сувязь прадстаўнікам калектываў, грамадзянскай супольнасці і іншым людзям. Ён дасць магчымасць аператыўна даносіць вышэйшаму кіраўніцтву краіны ўсе важныя рэчы, звязаныя з карэкціроўкай курсу. УНС зможа вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця нашай краіны разам з прадстаўнікамі народа і вышэйшай улады, дэпутатамі. Усе галіны ўлады ва УНС могуць быць змацаваны ў нейкі палітычны маналіт", - лічыць Аляксей Дзермант.

Палітолаг назваў значнымі папраўкі, звязаныя з традыцыйнымі каштоўнасцямі, а таксама якія пацвярджаюць захаванне сацыяльнай накіраванасці палітыкі, усіх гарантый, якія дзяржава дае грамадзянам у ахове здароўя, адукацыі, у сферы клопату аб дзецях, моладзі, сем'ях. "Гэтыя ключавыя рэчы ў праекце Канстытуцыі ёсць. Нешта з'явілася новае, нешта замацоўваецца, пацвярджаецца старое, але ў цэлым гэта лагічны і зразумелы юрыдычны маніфест нашай дзяржавы", - падагульніў Аляксей Дзермант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі