Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2021, 11:44

Дзермант: пры палітычным націску трэба заўсёды змагацца за свае нацыянальныя інтарэсы

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры палітычным і эканамічным націску трэба заўсёды змагацца за свае нацыянальныя інтарэсы. Такім меркаваннем падзяліўся навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі палітолаг Аляксей Дзермант у перадачы "Навіны. 24 гадзіны " на тэлеканале СТБ.

На думку палітолага, забарона на ўвоз у Беларусь і рэалізацыю на яе тэрыторыі шэрага тавараў, што вырабляюцца ў дзяржавах, якія прынялі рашэнне ўвесці спецыяльныя меры ў адносінах да беларускіх юрыдычных і фізічных асоб, - люстраны адказ нашай краіны на гэтыя дзеянні.

"Калі пачынаецца эканамічны, палітычны націск, звычайна краіны рэагуюць таксама. Калі нехта наносіць урон, то і ён павінен пацярпець. Асабліва калі ўзяць наш выпадак, калі шэраг заходніх карпарацый, дзяржаў, палітыкаў сталі заклікаць да адмены чэмпіянату свету па хакеі. Тады пэўныя фірмы заявілі, што не будуць падтрымліваць спартыўнае мерапрыемства, спансіраваць яго. Ну што ж, няхай тады яны таксама ўсведамляюць, што і для іх будзе ўрон. Цяпер іх долю беларускага рынку зоймуць канкурэнты. У такіх выпадках трэба заўсёды змагацца за свае нацыянальныя інтарэсы", - сказаў Аляксей Дзермант.

Як адзначыў палітолаг, цяпер для айчынных вытворцаў транспартных і касметычных сродкаў вызваліліся нішы. "Калі нехта пакідае рынак, я ўпэўнены, што якаснай прадукцыяй беларусаў забяспечаць, нічога страшнага не адбудзецца", - падкрэсліў Аляксей Дзермант.

У пералік забароненых для ўвозу ў краіну і продажу ўнесены тавары груп кампаній LIQUI MOLY, ŠKODA AUTO і BEIERSDORF (гандлёвыя маркі NIVEA, EUCERIN, LA PRAIRIE, LABELLO, HANSAPLAST, FLORENA, 8X4, SKIN STORIES, GAMMON, TESA, CHAUL, COPPERTONE, HIDROFUGAL, STOP THE WATER WHILE USING ME).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі