Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 ліпеня 2021, 12:29

"Дзейнічаю выключна ў інтарэсах народа" - Макей адказаў на пытанне аб празаходнясці сваіх поглядаў

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Любы беларускі міністр абавязаны дзейнічаць і дзейнічае выключна ў інтарэсах свайго народа. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу RT, паведамляе БЕЛТА.

"Я ведаю, што такія ярлыкі навешваюцца пэўнымі, я сказаў бы, маргінальнымі палітычнымі нейкімі сіламі ў Расіі ў першую чаргу, ну і ў некаторых сродках масавай інфармацыі. Павінен сказаць, што ў нас няма такіх праектаў (з Захадам. - Заўвага БЕЛТА), якія існуюць у некаторых суседніх краінах, - сказаў Уладзімір Макей. - У нас гэтага няма і не можа быць. У нас няма празаходняга, праўсходняга, прапаўднёвага або прапаўночнага члена ўрада. І ў нас няма такога, калі людзі назначаюцца па нейкіх палітычных ці асабістых поглядах".

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама заявіў, што не можа ўявіць, каб у Беларусі, напрыклад, пасаду міністра абароны займаў чалавек, які атрымаў у свой час, дапусцім, экалагічную адукацыю. "У нас назначаюцца кадры на тую ці іншую пасаду ў адпаведнасці з тым, наколькі яны добра засвоілі тыя ці іншыя кампетэнцыі і ці могуць яны дзейнічаць у інтарэсах беларускага народа. У нас, можна сказаць, урад ад сахі, чым з палаты лордаў", - падкрэсліў ён.

"Таму заўсёды трэба глядзець, што стаіць за тым ці іншым сцвярджэннем, за тым ці іншым фактам навешвання ярлыкоў і хто гаворыць аб гэтым. Я думаю, што заўсёды за гэтым праглядаюцца нейкія пэўныя інтарэсы. Але яшчэ раз хацеў бы вас запэўніць, што любы міністр, беларускі міністр, член урада - ён дзейнічаў, дзейнічае і будзе дзейнічаць выключна ў інтарэсах беларускага народа. Ён абавязаны гэта рабіць. У нас ёсць дакладная сістэма адносна таго, хто вызначае знешнепалітычную, знешнеэканамічную дзейнасць. І любы назначэнец, любы чалавек, назначаны на гэту пасаду, абавязаны адпавядаць такім крытэрыям", - сказаў дыпламат.

Яшчэ раз закранаючы гэту тэму ў час інтэрв'ю, Уладзімір Макей заявіў: "Я не магу назваць сябе нейкім адназначна празаходнікам або праўсходнікам. Я прыхільнік таго, каб любыя рашэнні, звязаныя з развіццём дзяржавы, грамадства, прымаліся выключна ў Мінску і не пад націскам знешніх абставін. І менавіта ў Мінску, а не ў Бруселі, прабачце, Маскве, Вашынгтоне, Лондане або нейкай іншай краіне. Таму, каб ужо расставіць усе кропкі над i, я хачу сказаць, што лічу сябе чалавекам, які любіць сваю краіну, свой народ. І я заўсёды дзейнічаў і буду дзейнічаць выключна ў інтарэсах нашай дзяржавы і грамадства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі