Фота з архіва
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З улікам абстаноўкі, якая склалася на месцы, дыпламаты пасольства Беларусі ў Сірыі выведзены ў Мінск. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Пасол Беларусі ў Сірыі Юрый Слука некаторы час будзе ў сталіцы на кансультацыях, па выніках якіх плануецца правесці паглыбленую ацэнку абстаноўкі", - адзначылі ў ведамстве.
МЗС Беларусі выказала ўдзячнасць усім расійскім калегам, якія забяспечылі бяспечнае прыбыццё на радзіму беларускіх дыпламатаў.
У сталіцы Лівана Бейруце разгорнуты часовы консульскі пункт пасольства Беларусі ў Сірыі для прадаўжэння консульскай дзейнасці і аказання магчымай дапамогі нашым грамадзянам. Тэлефоны для экстраннай сувязі: +961 71 791 269, +90 538 059 11 88 (WhatsApp).-0-