Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 чэрвеня 2021, 11:44

Два ўчасткі адкрыюць у Мінску для галасавання на выбарах прэзідэнта Ірана

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два ўчасткі будуць адкрыты ў Мінску 18 чэрвеня для галасавання на выбарах прэзідэнта Ірана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дыпламатычнай місіі Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі.

"Пасольства Ірана інфармуе, што 18 чэрвеня ў Ісламскай Рэспубліцы Іран адбудуцца 13-я прэзідэнцкія выбары. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будуць адкрыты два ўчасткі для галасавання", - гаворыцца ў паведамленні.

Адзін участак будзе працаваць у пасольстве Ісламскай Рэспублікі Іран у Мінску, другі - у галоўным корпусе БДМУ па адрасе пр-т Дзяржынскага, 83.

Участкі будуць адкрыты з 8.00 да 20.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі