
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прайшло сёння ў штаб-кватэры Садружнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні, якія датычацца арганізацыі работы штаба ў перыяд падрыхтоўкі да правядзення рэспубліканскага рэферэндуму, пачатку маніторынгу ў рэгіёнах Беларусі, ходу акрэдытацыі наглядальнікаў.
Плануецца, што ў бліжэйшыя дні доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД наведаюць шэраг абласцей рэспублікі, дзе сустрэнуцца з членамі камісій па рэферэндуме ўсіх узроўняў. Таксама адбудуцца сустрэчы прадстаўнікоў штаба з кіраўніцтвам дзяржаўных органаў Беларусі, адказных за разгляд скаргаў і заяў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму.-0-
