Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 снежня 2021, 15:17

Дэпутаты Парламенцкага сходу прынялі заяву ў сувязі з крызісам на граніцы Беларусі і ЕС

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Парламенцкага сходу на пасяджэнні 61-й сесіі ў Мінску прынялі заяву ў сувязі з міграцыйным крызісам на граніцы Беларусі і ЕС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі сур'ёзна занепакоены складанай абстаноўкай на граніцы Беларусі з Польшчай і Літвой, звязанай з вялікай колькасцю бежанцаў з Блізкага Усходу. Існуючая сітуацыя з'яўляецца вынікам палітыкі агрэсіўнага ўмяшання ў справы краін, якія сталі на шлях развіцця, з боку Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрапейскага саюза. Большая частка бежанцаў - гэта выхадцы з краін, якія зведалі міжнародную экспансію шляхам увядзення ваеннага кантынгенту НАТА, што прывяло да разбурэння мірнага жыцця і асноў дзяржаўнага ладу ў гэтых краінах. Еўрасаюз замест канструктыўнага ўзаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь, якая ўпершыню сутыкнулася з хваляй міграцыі на еўрапейскім напрамку, фактычна ўхіліўся ад вырашэння праблемы, - адзначаецца ў заяве. - Відавочна выкарыстанне палітыкі двайных стандартаў у адносінах да абароны правоў чалавека, прымянення норм міжнароднага права і прынцыпаў гуманізму. Польскія сілавыя ведамствы, блакіруючы перасячэнне граніцы, сталі прымяняць супраць мірных безабаронных людзей, у ліку якіх дзеці, слёзатачывы газ, вадамёты і агнястрэльную зброю, што лічым недапушчальным".

Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі перакананы, што такія праявы безадказнай дзяржаўнай палітыкі краін Захаду, штучнае нагнятанне абстаноўкі і эскалацыя міграцыйнага крызісу павінны атрымаць адэкватную ацэнку і стаць прадметам разбору адпаведных кампетэнтных міжнародных структур і арганізацый.

"Заклікаем Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, Парламенцкую асамблею АБСЕ, Еўрапарламент і іншыя структуры Еўрапейскага саюза даць аб'ектыўную публічную ацэнку такім радыкальным дзеянням і прыняць канкрэтныя меры па вырашэнні крызісу. Выказваем надзею на разважлівасць і канструктыўны падыход еўрапейскага і амерыканскага бакоў да выканання сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў бежанцаў", - рэзюмуецца ў дакуменце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі