Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 верасня 2021, 12:06

Дэпутаты на адкрыцці асенняй сесіі плануюць прыняць законапраект аб змяненні Канстытуцыі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на адкрыцці асенняй сесіі плануюць прыняць законапраект аб змяненні Канстытуцыі па пытанні ўвядзення адзінага дня галасавання, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"28 верасня ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў дэталёва абмеркаваны падрыхтаваны Канстытуцыйнай камісіяй праект новай рэдакцыі Асноўнага закона краіны. Цяпер наперадзе яго дашліфоўка, у якой павінны прыняць актыўны ўдзел дэпутаты. Затым праект будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне, а ў пачатку наступнага года - на рэспубліканскі рэферэндум", - расказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер дадаў: "Мы са свайго боку на адкрыцці шостай сесіі павінны прыняць законапраект аб змяненні Канстытуцыі па пытанні ўвядзення адзінага дня галасавання".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі