Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 лістапада 2021, 11:45

Дэпутаты 9 лістапада разгледзяць у першым чытанні законапраект аб рынку каштоўных папер

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання адбудзецца 9 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты "Аб змяненні законаў па пытаннях рынку каштоўных папер", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб свабодных эканамічных зонах", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці", "Аб змяненні законаў" (па пытанні перадачы ўраду паўнамоцтваў на ўстанаўленне такс для вызначэння памеру шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю), "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

У другім чытанні плануецца разгледзець законапраекты "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці".

Пералікам пытанняў прадугледжана таксама ратыфікацыя міжнародных дагавораў - "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Рэспубліку Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 25 лістапада 2011 года", "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі