Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 снежня 2021, 13:33

Дэпутат: ніякія палітычныя, эканамічныя і ваенныя санкцыі на нас не падзейнічаюць

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніякія палітычныя, эканамічныя і ваенныя санкцыі на нас не падзейнічаюць, заявіў журналістам член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Стальмашок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Брусель і Вашынгтон павінны ведаць: ніякія палітычныя, эканамічныя і тым больш ваенныя санкцыі на нас не падзейнічаюць, - сказаў Сяргей Стальмашок. - Мы людзі славянскія, выхаваныя на хрысціянскіх традыцыях. У нашых генах плач і слёзы закатаваных у час Вялікай Айчыннай вайны нашых дзяцей, старых, жанчын. Еўрапейцы сёння, як лузеры ў той вайне, павінны помніць, што савецкі сцяг быў устаноўлены на Рэйхстагу, а не сцяг гітлераўскай кааліцыі на Крамлі".

Дэпутат падкрэсліў: эканамічныя санкцыі - штуршок для развіцця знешнеэканамічнага экспарту. "На сённяшні дзень мы яго нарасцілі і ў прамысловасці, і ў сельскай вытворчасці, пераарыентавалі з краін Заходняй Еўропы на Блізкі і Сярэдні Усход, на Кітай. А ў перспектыве гэта могуць быць краіны Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі