Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 лістапада 2021, 10:59

Дэпутат: Еўрасаюзу трэба зразумець, што санкцыі не пасадзейнічаюць вырашэнню пытанняў

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюзу трэба зразумець, што эканамічныя санкцыі і абмежаванні - гэта не тыя меры, якія будуць садзейнічаць урэгуляванню пытанняў, заявіла карэспандэнту БЕЛТА дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Назаранка.

"Еўрасаюз 9 лістапада прыняў рашэнне прыпыніць дзеянне спрошчанага візавага рэжыму для афіцыйных асоб Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Савета ЕС і адзначаецца, што гэты крок з'яўляецца адказам на нібыта "гібрыдную атаку, якая прадаўжаецца з боку Беларусі", пад якой маецца на ўвазе міграцыйны крызіс на граніцы Польшчы, Літвы і Латвіі. Варта сказаць, што ўсё гэта адбываецца ад бездапаможнасці, неразумення і недружалюбных адносін Еўрасаюза да нашай краіны. Даўно ўжо Еўрасаюзу, Еўрапарламенту трэба было зразумець, што эканамічныя санкцыі, асобныя абмежаванні - гэта не тыя меры, якія будуць садзейнічаць урэгуляванню пытанняў па тых ці іншых напрамках", - сказала парламентарый.

Яна нагадала, што ў кастрычніку ў адказ на недружалюбныя дзеянні ЕС дэпутатамі быў прыняты закон "Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу".

"Сёння Беларусь пры існуючых адносінах з ЕС не абавязана несці дадатковыя затраты па перадачы і прыняцці замежных асоб або асоб без грамадзянства, якія парушылі парадак уезду і знаходжання на тэрыторыі нашай краіны. Разам з тым граніца Беларусі ахоўваецца, пункты пропуску працуюць у звычайным рэжыме, - адзначыла Валянціна Назаранка. - Мы сёння бачым і разумеем "дэмакратыю Еўрасаюза" ў адносінах да мігрантаў, сярод якіх жанчыны і дзеці, вымушаныя пакінуць свае краіны, куды ўмешваўся Захад, і якія маюць намер атрымаць абарону ў ЕС. Усе яны рухаюцца ў Германію, якая паклікала іх у свой час. І тое, што сёння адбываецца на беларуска-польскай граніцы, - гэта самы сапраўдны шантаж і правакацыі, што яшчэ раз падкрэсліваюць чарговае парушэнне дзяржавамі Еўрасаюза асноўных міжнародных дакументаў. Як парламентарый і проста як чалавек асуджаю дзеянні Еўрасаюза адносна міграцыйнага крызісу, шакіруючыя факты абыходжання з мігрантамі з боку сілавых структур шэрага суседніх краін, а таксама прымаемыя санкцыйныя і абмежавальныя сектаральныя меры ў адносінах да Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі