Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 верасня 2022, 11:15

Дэпутат Еўрапарламента асудзіў спробы ўмяшання Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат Еўрапарламента ад Рэспублікі Партугалія Жааа Пімента Лопес у час сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, членам Камуністычнай партыі Беларусі Сяргеем Клішэвічам у рамках фестывалю Avante ў муніцыпалітэце Сейшал (Партугалія) выказаў салідарнасць і падтрымку Беларусі, яе выбару шляху развіцця, а таксама асудзіў спробы ўмяшання заходніх дзяржаў у яе ўнутраныя справы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы выказваем салідарнасць беларускаму народу і ўсім прагрэсіўным сілам Беларусі, якія процістаяць спробам знешняга ўмяшання. Мы будзем абараняць права кожнай дзяржавы на суверэнітэт і права кожнага народа вызначаць свой шлях развіцця, - сказаў Жааа Пімента Лопес. - У еўрапейскім парламенце часта ідзе размова і прымаюцца рашэнні адносна Беларусі. Часцей за ўсё - гэта ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржавы".

Дэпутат Еўрапарламента падкрэсліў: ЕС нясе вялікую адказнасць за развязванне войнаў не толькі ў самых розных частках свету, але і ў самой Еўропе. У прыватнасці, цяпер - ва Украіне.

"Інтарэсы маленькіх дзяржаў падпарадкоўваюцца інтарэсам вялікіх, і гэта палітыка з'яўляецца агрэсіўнай да гэтых краін, - адзначыў Жааа Пімента Лопес. - Павінна быць раўнапраўе паміж дзяржавамі і трэба абараніць сацыяльны прагрэс і мір. Каб дасягнуць гэтай мэты - трэба змяніць карэляцыю сіл у кожнай краіне. Нам здаецца вельмі важным міжнародны камуністычны рух. Трэба паглыбіць супрацоўніцтва, арганізоўваць міжнародныя сустрэчы камуністычных і рабочых партый. У сакавіку такая сустрэча была арганізавана ў Партугаліі. Мы вельмі вітаем ініцыятыву Кампартыі Кубы арганізаваць такую сустрэчу ў кастрычніку".

У гэтыя дні афіцыйная дэлегацыя Камуністычнай партыі Беларусі па запрашэнні Кампартыі Партугаліі прымае ўдзел у штогадовым фестывалі Avante.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі