Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 снежня 2022, 09:04

Дэпутат: Беларусь і Расія - узор раўнапраўнага супрацоўніцтва паміж краінамі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія - узор раўнапраўнага супрацоўніцтва паміж краінамі, заявіў карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Дзік, каменціруючы вынікі перагавораў Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якія адбыліся ў Мінску.

"Гэта знакавая, гістарычная падзея. Тыя дамоўленасці, якія дасягнуты, яшчэ больш садзейнічаюць умацаванню нашай братэрскай дружбы, супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай сферы і дадуць магчымасць нашым краінам выстаяць у такіх складаных умовах, якія цяпер складваюцца на знешнепалітычным контуры", - сказаў Сяргей Дзік.

Паводле яго слоў, Саюзная дзяржава - узор раўнапраўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. "Наш Прэзідэнт гэта падкрэсліваў неаднаразова. Не малодшы і старэйшы брат, а раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, - адзначыў парламентарый. - У аснове нашага ўзаемадзеяння перш за ўсё высокі ўзровень поўнага даверу паміж нашымі кіраўнікамі, паміж нашымі народамі, агульнасць гісторыі і агульнасць далейшага руху наперад".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі