ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 сакавіка 2022, 11:50

Дэпутат: Беларусь і Расія ўмеюць абараняць свае інтарэсы і змагацца з дэструктыўнымі сіламі

Фота з архіва
Фота з архіва

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ўмеюць абараняць свае нацыянальныя інтарэсы і змагацца з дэструктыўнымі сіламі. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Ігар Хлабукін.

"Упэўнены, зрабіўшы высновы з урокаў мінулага і абапіраючыся на ўласны вопыт, з улікам падзей 2022 года наш саюз з Расіяй, абапіраючыся на зусім новыя кропкі сумеснага росту і развіцця, будзе больш магутным, моцным, устойлівым інтэграцыйным аб'яднаннем, чым Еўрапейскі саюз, - сказаў Ігар Хлабукін. - Гэта ўжо не проста сучаснае запатрабаванне грамадства - гэта загад часу і неабходнасць, якая падтрымліваецца большасцю насельніцтва нашай краіны".

Дэпутат канстатаваў: Расія і Беларусь ужо не тыя, кім краіны Захаду прывыклі нас бачыць. "Мы суверэнныя, незалежныя дзяржавы, якія ўмеюць абараняць свае нацыянальныя інтарэсы, змагацца з дэструктыўнымі сіламі ўнутры краін і на знешнім контуры. Таму эканамічную бяспеку сумесна з Расіяй мы захаваем разам, пашыраючы дыялогі з усімі зацікаўленымі прагрэсіўнымі сіламі, міжнароднымі арганізацыямі па змякчэнні наступстваў санкцый, умацоўваючы саюзніцкія адносіны праз больш высокі ўзровень інтэграцыі, у тым ліку па шырокім спектры ўзаемнага эканамічнага і абароннага супрацоўніцтва, у інтарэсах грамадзян Беларусі і Расіі, - падкрэсліў ён. - Так гістарычна было заўсёды і будзе ў далейшым. Гісторыя паказала, што мы моцныя, калі разам дзейнічаем у імя міру, бяспекі, стабільнасці і працвітання краін, паколькі дружба нашых народаў праверана стагоддзямі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі