ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лістапада 2019, 17:20

Давыдзька: пара перастаць вучыць Беларусь жыць па чужых правілах

Генадзь Давыдзька. Фота з архіва
Генадзь Давыдзька. Фота з архіва

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пара перастаць ужо вучыць Беларусь жыць па чужых правілах. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", выбраны ўчора дэпутатам Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання Генадзь Давыдзька.

"Наша краіна, як ніякая іншая, за апошні час зрабіла вялікі рывок, пазбаўляючыся ад двайных стандартаў, якія прымяняліся ў адносінах да нас. Тое, што дазволена Амерыцы або Японіі, нават не абмяркоўваецца, што там, напрыклад, прымяняецца такая мера, як смяротнае пакаранне. Ці, дапусцім, амерыканскае заканадаўства аб выбарах, якое прадугледжвае, што наогул можна галасаваць аддалена, па камп'ютары, як папала, - яго ніхто нават не смее крытыкаваць. Беларусь жа з'яўляецца нейкім палігонам, як школьнік, якога ўсе павучаюць, як жыць. Пара ўжо даваць атпор, ставіць на месца тых наглядальнікаў і іншых дзеячаў, якія лічаць, што можна грубейшым чынам ўмешвацца і парушаць наша заканадаўства", - сказаў Генадзь Давыдзька.

Паводле яго слоў, нетактоўныя паводзіны некаторых наглядальнікаў на выбарчых участках былі наўмыснымі. "Усё гэта зроблена не для таго, каб гэтыя выбары былі справядлівымі, а для таго, каб паказаць сябе, сваю нейкую зацікаўленасць і смеласць, неяк праславіцца. Калі б яны клапаціліся пра выкананне закону, Канстытуцыі і сутнасці выбараў, яны паводзілі б сябе зусім інакш, - адзначыў Генадзь Давыдзька. - Яшчэ раз падкрэслю: да нас ставяцца, як да нейкіх нядбайных вучняў, якія не жадаюць вучыцца. Павучаць нас лічыцца нармальным, а пра Еўропу ніхто нават і не ўздумае гаварць. Быццам бы, як аксіёма, што ўсё, што робіцца там, усе каштоўнасці - непахісныя, правільныя. Але гэта прыдумала сама Еўропа. А да нас, нашых традыцый і нашага заканадаўства, калі ласка, праяўляйце павагу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі