Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 сакавіка 2020, 12:43

Дапкюнас і новы кіраўнік прадстаўніцтва МАМ дамовіліся ўзмацніць барацьбу з гандлем людзьмі

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Падкюнас сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Беларусі Махым Аразмухамедавай з нагоды пачатку яе работы на гэтай пасадзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Намеснік міністра адзначыў шматгадовае плённае супрацоўніцтва Беларусі і МАМ па пытаннях рэгулявання міграцыі, кіравання граніцамі, процідзеяння гандлю людзьмі і выказаў надзею, што праектная дзейнасць у Беларусі застанецца ў ліку асноўных прыярытэтаў новага кіраўніка прадстаўніцтва МАМ.

Андрэй Дапкюнас і Махым Аразмухамедава абмеркавалі ўзаемадзеянне па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі і яго прадухілення ў кантэксце 10-гадовага юбілею з дня прыняцця Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, ініцыятарам распрацоўкі якога была Беларусь. "Бакі дамовіліся скарыстаць гэты юбілей для ўмацавання на міжнародным і нацыянальным узроўнях намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі