ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 27 кастрычніка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 верасня 2020, 15:08

Дапкюнас і Лі Ёнг абмеркавалі маючае адбыцца падпісанне праграмы супрацоўніцтва Беларусі і ЮНІДА

У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Аўстрыі
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Аўстрыі

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйная цырымонія ўручэння пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэем Дапкюнасам паўнамоцтваў генеральнаму дырэктару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) Лі Ёнгу 22 верасня адбылася ў аўстрыйскай сталіцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Аўстрыі.

У час размовы з кіраўніком сакратарыята Андрэй Дапкюнас падкрэсліў важнасць дзейнасці ЮНІДА па садзейнічанні ўстойліваму прамысловаму развіццю, лічбавізацыі вытворчасці і выкарыстанню патэнцыялу чацвёртай прамысловай рэвалюцыі.

Акрамя таго, беларускі дыпламат адзначыў паспяховае ажыццяўленне рэгіянальнай праграмы супрацоўніцтва з удзелам беларускага Цэнтра рэсурсаэфектыўнай і больш чыстай вытворчасці. Андрэй Дапкюнас вітаў хуткі пачатак рэалізацыі ў Беларусі новага праекта тэхнічнага супрацоўніцтва ў сферы разумнай вытворчасці.

Бакі таксама дамовіліся аб падпісанні ў бліжэйшы час абноўленай рамачнай праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЮНІДА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі