ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 23 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2020, 13:27

Дапкюнас і Гутэрыш абмеркавалі падрыхтоўку да афіцыйных мерапрыемстваў з нагоды 75-годдзя стварэння ААН

У час сустрэчы. Фота МЗС
У час сустрэчы. Фота МЗС

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ход падрыхтоўкі да афіцыйных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю стварэння ААН, стаў ключавой тэмай сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з Генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам у штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Андрэй Дапкюнас адзначыў важнасць прадметнага напаўнення юбілейнага саміту ААН і спадарожных памятных мерапрыемстваў. Падкрэслена гатоўнасць Беларусі як краіны - заснавальніцы ААН унесці свой уклад у святкаванне знакавых гістарычных дат.

У якасці важнага элемента серыі юбілейных падзей у ААН бакі абмеркавалі 75-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны. "Гэтай знамянальнай даце павінна быць прысвечана асобнае памятнае мерапрыемства з удзелам усіх без выключэння дзяржаў - членаў ААН у дружалюбнай, сумленнай і максімальна адкрытай атмасферы для таго, каб падкрэсліць гістарычную ролю і адказнасць ААН і краін-заснавальніц у справе захавання міру і недапушчэння новых канфліктаў", - лічаць у МЗС.

Падыходы Беларусі да арганізацыі маючых адбыцца мерапрыемстваў у ААН і наданні ім асаблівага сэнсу былі агучаны і на сустрэчы са старшынёй Генеральнай асамблеі ААН. Ён пацвердзіў гатоўнасць да падтрымкі і далейшага ўзаемадзеяння з Беларуссю па напаўненні юбілейнага парадку дня ААН.

Намеснік міністра таксама прыняў удзел у тэматычным мерапрыемстве на тэму "Штучны інтэлект: пагроза або інструмент для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі?", арганізаваным па ініцыятыве Беларусі ў штаб-кватэры ААН.

Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, Сакратарыята ААН, экспертнай супольнасці і няўрадавых арганізацый абмяняліся думкамі аб шляхах пераадолення сучасных выклікаў і пагроз міжнароднаму міру і бяспецы пры дапамозе новых і ўзнікаючых тэхналогій.

Андрэй Дапкюнас выступіў з заявай, у якой падкрэсліў уклад Беларусі ў міжнародныя намаганні па развіцці інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку ў кантэксце барацьбы з тэрарызмам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі